Добро пожаловать на официальный сайт
г.Гродно ул. Врублевского, 74 8 0152 447460 ds54@lengrodno.by
РУ БЕ EN

Святочныя мерапрыемствы ў межах святкавання Дня Незалежнасці

02.07.2024

Сёння, ў  межах святкавання аднаго з  самых значных дзяржаўных свят - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь  ў  нашым садку прайшла чарада святочных мерапрыемстваў. Адно з іх  музычнае свята -  "Дзень роднай зямлі" ў старэйшай групе. Традыцыйна свята пачалося пачалося выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які нашы  выхаванцы ведаюць і вынваюць як сапраўдныя беларусы. Далей дзетак чакаў шэраг музычных рухомых беларускіх гульняў, спевы на роднай мове і, нарэшце, гульня на музычных інструментах.  Мы шануем нашы традыцыі і выхоўваем сапраўдных патрыётаў сваёй краіны! 

Для выхаванцаў сярэдняй групы  прайшло  тэматычнае мерапрыемства "Мая Беларусь". Дзеткі  разглядвалі лэпбук "Беларусь", знаходзілі дзяржаўны сцяг сярод іншых, складалі беларускія ўзоры. Напрыканцы дзеткі прызналіся ў каханні сваёй Беларусі, выканаўшы малюнак ў форме сэрца. Выхаванцы групы нумар шэсць наведалі наш музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацва, ўспомнілі дзяржаўныя сімвалы Беларусі, іх значэнне.  Выканалі плакат  пад назвай "Пакуль мы адзіны, нас не перамагчы".

 

Фотогалерея: